Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
|
Марцэліна Мігач ISSM «МАРЫЯ, РАБІ З ІМ, ШТО ПАЖАДАЕШ…» Жыццё і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад нараджэння да першых гадоў біскупства (1946–1991) Кніга прысвечана жыццю і служэнню арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У ёй асвятляецца перыяд з яго ранняга дзяцінства да пачатку біскупскай паслугі. Аўтар, карпатліва даследуючы на аснове архіваў генеалагічнае дрэва роду бацькоў іерарха і грунтуючыся на ўспамінах яго родных і шматлікіх сведкаў, набліжае да нас гісторыю хрысціянскага жыцця, паклікання і святарскага служэння Тадэвуша Кандрусевіча — першага біскупа для католікаў Беларусі, менаванага Янам Паўлам ІІ пасля доўгіх гадоў атэізму і пераследу.
Навукова-папулярнае выданне. |
|
|
БОЖА, МЫ ЦЯБЕ ЎСЛАЎЛЯЕМ Каталіцкі спеўнік Касцёльны спеўнік “Божа, мы Цябе ўслаўляем” — плён працы Секцыі касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне складзена згодна з агульнапрынятым парадкам: спевы літургічнага года, гімны, спевы праслаўлення і падзякі, даверу і просьбаў, спевы ў розных нагодах, акламацыі і сталыя часткі святой Імшы, эўхарыстычныя спевы, спевы да святых, набажэнствы, рэфрэны рэспансарыйных псальмаў на нядзелі і святы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
Юзаф Аўгустын SJ ЕЗУС ЧАКАЕ НАС Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
У гэтай кнізе айцец езуіт Юзаф Аўгустын, вядомы рэкалекцыяніст і духоўны кіраўнік, прапануе разважанні пра адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Яго чулыя настаўленні і падказкі дапамогуць вернікам развіць навыкі кантэмпляцыйнай малітвы перад Езусам Эўхарыстычным. Такая малітва асвятляе нашае жыццё, вучыць адкрываць праўду пра нас саміх, пра нашыя адносіны з Богам і бліжнімі, дапамагае знайсці сэнс свайго жыцця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ: ПРАЗ СТАГОДДЗІ. АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА ІІ Калядная канферэнцыя Мінск, 8 студзеня 2026 г. Зборнік матэрыялаў У выданні змешчаны матэрыялы II Каляднай канферэнцыі «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі. Адукацыя і культура», якая адбылася ў Мінску 8 студзеня 2026 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь і Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
Федэрацыя Еўрапейскага Скаўтынгу НАПЕРАД «Наперад» — гэта параднік і настольная кніга скаўткі. Тут пададзена інфармацыя пра асноўныя прынцыпы і скаўцкі закон, пра значныя вехі скаўцкага шляху, а таксама заданні на ступені і ўмеласці. У кнізе ёсць карысныя парады і падказкі, карыстаючыся якімі скаўтка разам з кап’ём годна і адважна рушыць наперад да новых прыгодаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
DILEXI TE АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ СВЯТОГА АЙЦА ЛЬВА XIV ПРА ЛЮБОЎ ДА БЕДНЫХ Апостальская адгартацыя DILEXI TE Святога Айца Льва XIV пра любоў да бедных скіравана да ўсіх людзей доюрай волі. «Хрысціянская любоў — піша Пантыфік — перамагае ўсе перашкоды, збліжае далёкіх, яднае незнаёмых, мірыць ворагаў, пераадольвае неадольныя для чалавека прорвы і пранікае ў самыя патаемныя куткі грамадства. Па сваёй прыродзе хрысціянская любоў прароцкая, чыніць цуды і не мае межаў: імкнецца здзяйсняць немагчымае. Любоў — гэта, перш за ўсё, спосаб разумення жыцця, спосаб яго пражывання. Касцёл, які не ставіць абмежаванняў для любові, які не ведае ворагаў, з якімі трэба змагацца, а ведае толькі мужчын і жанчын, якіх трэба любіць, — гэта Касцёл, які патрэбны свету сёння».
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
ПАРАДАК КАНФІРМАЦЫІ дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі 2-е выданне «Парадак канфірмацыі», перакладзены з «Pontificale Romanum. Ordo Сonfirmationis. Editio typica» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі і ўхвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXV Пленарным пасяджэнні 30 чэрвеня 2005 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў 21 студзеня 2006 года (рrot. 1350/05/L).
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|




