| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
|
Памяць пра ксяндза пралата Юзафа Бульку жыве
27 снежня 2025 г. ў парафіі святой Ганны ў Мосары адбылася ўрачыстая падзея, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння слыннага святара, былога пробашча парафіі ксяндза пралата Юзафа (Ёзаса) Булькі. З гэтай нагоды ў парафіяльным доме адбылася прэзентацыя кнігі пра жыццё і святарскае служэнне ксяндза Юзафа Булькі «Любіў Бога, прыроду і беларускі народ», падрыхтаванай і выдадзенай выдавецтвам «Про Хрысто» па ініцыятыве ксяндза Яна Крэміса. |
![]() |
|
У Бараўлянах пад Мінскам прайшла прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу на беларускую мову «Пяцікніжжа Майсея»
20 снежня 2025 г. ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету.
|
![]() |
|
Напярэдадні гадавіны пасвячэння біскупа Касабуцкага павіншавалі «першапраходцы» ў галіне каталіцкіх СМІ Беларусі 24 студзеня 2025, ва ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, біскуп Юрый Касабуцкі, Старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. У цэлебрацыі, якую ўзначаліў іерарх, бралі ўдзел прадстаўнікі каталіцкіх СМІ Беларусі: супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo», супрацоўнікі «Радыё Марыя» Беларусь, прадстаўнікі рэдакцыі парталу Catholicnews.by, рэдакцыя парталу Касцёла ў Беларусі Catholic.by, і іншыя.
|
![]() |
|
Падчас святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў ружанскім касцёле адбылася прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Пружанскі дэканат» Важнай пляцоўкай святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі стаў старадаўні касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах. 28 верасня 2024 г., пасля святой Імшы і працэсіі з рэліквіямі святога Казіміра прысутныя сталі ўдзельнікамі прэзентацыі ўнікальнай кнігі пра багатую сакральную спадчыну мясцовага рэгіёна: «Каталіцкія святыні. Пружанскі дэканат». Гэтае выданне, падрыхтаванае дзякуючы руплівай даследчыцкай працы архітэктара Аляксея Яроменкі, стала сапраўднай падзеяй і імпульсам для працы над кнігамі пра архітэктурную спадчыну іншых дэканатаў Пінскай дыяцэзіі. |
![]() |
|
Кнігі для паглыблення духоўнасці на Год малітвы: рэкамендацыі дамініканіна з Магілёва 1 жніўня 2024 г., у дзень успаміну святога Альфонса Марыі Лігуоры, айцец Раман Шульц ОР, дамініканін з Магілёва, рэкамендуе кнігі, якія дапамогуць вернікам паглыбіць духоўнае жыццё. Перадусім святар нагадвае, што 2024 год быў абвешчаны Папам Францішкам Годам малітвы дзеля падрыхтоўкі да Юбілею Святога 2025 года. |
![]() |
|
З маладой энергіяй і бацькоўскім клопатам… 4 красавіка 2024 г. у часе радаснай актавы Пасхі, адзначыў свой 55-гадовы юбілей Яго Эксцэленцыя Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. А яшчэ зусім нядаўна, 1 лютага, іерарх святкаваў 10-годдзе сваёго біскупскага пасвячэння. З нагоды гэтых двух знакавых юбілеяў у выдавецтве «Про Хрысто» пабачыла свет кніга «Як стаць сведкам Хрыста. З любоўю да моладзі», у якой пададзены разважанні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага пра найважнейшыя аспекты хрысціянскай веры. У дзень нараджэння Яго Эксцэленцыі адбылася прэзентацыя гэтай густоўнай кнігі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі перад святарамі, вернікамі і шматлікімі гасцямі юбілейнай урачыстасці. |
![]() |
|
У Нарачы з удзелам Генерала ордэна кармэлітаў босых адбылася прэзентацыя адгартацыі Папы Францішка, прысвечанай святой Тэрэзе ад Дзіцятка Езуса 25 лістапада 2023 г. ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя, адбылася афіцыйная прэзентацыя ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пад назвай C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. |
![]() |
|
У Мінску адзначылі 225-годдзе заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі 2 верасня 2023 г. ў Мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. |
![]() |
|
У Мінску адбылася сустрэча з аўтарамі і складальнікамі кнігі ўспамінаў пра кардынала Свёнтка «Мяне заўсёды ратавала вера…» 5 сакавіка 2023 г. ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылася сустрэча з аўтарамі і складальнікамі кнігі «Мяне заўсёды ратавала вера…»: арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам, Алінай Новікавай і Крыстынай Лялько. |
![]() |
|
У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі Кодэкс кананічнага права ў беларускім перакладзе 15 снежня 2022 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выдання Codex iuris canonici (Кодэкса кананічнага права) са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду, і з перакладам на беларускую мову.
У прэзентацыі ўнікальнага выдання ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламаты, святары, спецыялісты ў галіне канічнага і дзяржаўнага права з нашай краіны і з-за мяжы, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іншых канфесій і рэлігій. |
![]() |
|
Міжнародная медыцынская канферэнцыя прайшла ў Віцебску XVIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», сабрала 09.06.2022 г. у Віцебску медыкаў, прадстаўнікоў духавенства, вучоных для абмеркавання дадзеных праблем. Кніга “Новая хартыя работнікаў аховы здароўя” Папскай Рады па пастырскай апецы пра работнікаў аховы здароўя, перакладзена на нацыянальныя мовы Рэспублікі Беларусь і выдадзена ў выдавецтве “Пра Хрысто”, была падчас канферэнцыі прадстаўлена медыкам нашай краіны. |
![]() |
|
З клопатам пра сумленне разам з Youcat У 2022 годзе дамініканская парафія св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве падчас Вялікага посту запрашае ахвотных распачаць разам інтэнсіўную фармацыю на тэму: «У што мы верым?».
Арганізатары прапануюць правесці гэты час з кнігай «Youcat», вельмі каштоўнай і даступнай апрацоўкай Катэхізіса Каталіцкага Каксцёла для моладзі па-беларуску. |
![]() |
|
У гадавіну рэкансэкрацыі мінскай катэдры арцыбіскуп Кандрусевіч прэзентаваў кнігу ўспамінаў пра кардынала Свёнтка 21 кастрычніка 2021 г. арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў гадавіны рэкансэкрацыі святыні, якая адбылася ў 1997 годзе. Пасля Імшы адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра кардынала Казіміра Свёнтка «Мяне заўсёды ратавала вера…», выдадзенай выдавецтвам «Pro Christo». Арцыбіскуп Кандрусевіч прадставіў сабраным выданне, прысвечанае Сведку веры, першаму і адзінаму ў сучаснай гісторыі Беларусі кардыналу, якое выйшла ў свет у 10-ю гадавіну яго смерці. |
![]() |
| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]

















