Міжнародная медыцынская канферэнцыя прайшла ў Віцебску
XVIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», сабрала 09.06.2022 г. у Віцебску медыкаў, прадстаўнікоў духавенства, вучоных для абмеркавання дадзеных праблем.
Медыцынскія канферэнцыі ў Віцебску праходзяць штогод. Апошнія шэсць гадоў арганізацыю канферэнцыі ажыццяўляюць святары Таварыства Езуса (куратар праекта айцец Клеменцій Верт SJ). У канферэнцыях раней традыцыйна бралі ўдзел медыкі, святары, навукоўцы з Беларусі, Ватыкана, Італіі, Нігерыі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Шры-Ланкі.
Кніга “Новая хартыя работнікаў аховы здароўя” Папскай Рады па пастырскай апецы пра работнікаў аховы здароўя, перакладзеная на нацыянальныя мовы Рэспублікі Беларусь і выдадзеня ў выдавецтве “Пра Хрысто” пры садзейнічанні а. Клеменція Верта, была падчас канферэнцыі прадстаўлена медыкам нашай краіны.
Сапраўдную канферэнцыю прывітальнай прамовай адкрыў апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Йозіч. Удзельнікаў канферэнцыі прывітаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч.
Па матэрыялах канферэнцыі выдавецтвам "Пра Хрысто" выдадзены зборнік тэзісаў дакладаў, які даступны ў электронным выглядзе: http://med-konf.pro-christo.catholic.by/









