Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

З клопатам пра сумленне разам з Youcat

У 2022 годзе дамініканская парафія св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве падчас Вялікага посту запрашае ахвотных распачаць разам інтэнсіўную фармацыю на тэму: «У што мы верым?».

Арганізатары прапануюць правесці гэты час з кнігай «Youcat», вельмі каштоўнай і даступнай апрацоўкай Катэхізіса Каталіцкага Каксцёла для моладзі па-беларуску — выдатнае будзе карысна і для дарослых. Папа Бэнэдыкт XVI заахвоціў маладых «Прашу вас, вывучайце катэхізіс з палкасцю і настойлівасцю! Ахвяруйце на гэта свой час…», — ён раздаў гэтую кнігу моладзі падчас Сусветных дзён моладзі 2011 года ў Мадрыдзе.

Арганізатары ставяць на гэты час фармацыі наступныя мэты:

  1. Паглыбіць і інтэлектуальна асвяжыць усведамленне каталіцкай веры па схеме: вера, сакраманты, жыццё ў Хрысце і малітва. Фарміруем сваё сумленне.
  2. «Выплысці на глыбіню», каб засвоены і прадуманы аб’ектыўны змест стаў магчымасцю паразмаўляць пра яго з Богам у форме просьбы, прабачэння, падзякі або хвалы.

Увесь Youcat — падзелены на 44 дні, ад Папяльца да Вялікага чацвярга, на кожны дзень трэба папрацаваць, абдумаць і памаліцца па 12 пунктаў — гэта мала.

Катэхізіс Youcat для моладзі, прыгожа апублікаваны, можна набыць у Pro Christo. Варта мець свой асобнік, каб прачытаць яго паасобку, у сям’і ці ў супольнасці і дзяліцца адзін з адным тым, што парушае ці што цяжкае. Адкрываем суполку на viber: юкат2022, дзе вялікая частка матэрыялу (штодзённае абнаўленне) будзе даступная для праслухоўвання.

Запрашаем вас далучыцца да Вялікага посту ў гэтым аскетычным і фармавальным выкліку, які патрабуе пэўнага часу (варта абмежаваць Інтэрнэт), намаганняў і рэгулярнасці. Памолімся адзін за аднаго, каб гэты час прынёс добры плён у жыцці кожнага з нас. Прапаную штодзённую малітву для нашай велікапоснай фармацыйнай суполкі са словамі малітвы анёла з Фацімы: “О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе. Амэн”.

а. Раман Шульц ОР.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар