Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ:
ПРАЗ СТАГОДДЗІ.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА


НАПЕРАД

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Каля 200 унікальных кніг Бібліі прадстаўлена на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

20 верасня 2018 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) распачала дзейнасць міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе. У Беларусь упершыню прыбылі каштоўныя рарытэты сусветнага значэння: каля 200 унікальных рукапісаў і старадрукаў, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі.

На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх супольнасцяў, святары і пастары, габрэйскія духоўныя кіраўнікі, прадстаўнікі дзяржаўных структур.

На выставе можна ўбачыць выданні Бібліі розных канфесій на розных мовах свету — помнікі сусветнага значэння, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Біблія Скарыны, якая ляжыць, як на алтары, у Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы, прыцягвае да сябе, а разам з ёй – найбольш старажытныя асобнікі Святога Пісьма з розных краін.

А побач з гэтымі рарытэтамі сваё ганаровае месца займаюць і сучасныя выданні кніг Бібліі. Сярод якіх выдаденыя выдавецтвам «Про Хрысто» «Новы Запавет» і «Евангелле» якія былі перакладзеныя на беларускую мову «Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі».

«Біблія з’яўляецца дзейсным Словам Божым, дадзеным нам для духоўнага перамянення. Выстаўка будзе спрыяць міжканфесійнаму дыялогу», – запэўніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Дзейнасць выставы стала магчымай дзякуючы кантактам, якія ўсталяваліся паміж Нацыянальнай бібліятэкай і амерыканскімі даследчыкамі падчас дэманстравання ў ЗША факсіміле «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны» ў 2017 годзе.

Арганізатарамі выставы выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і «Група даследвання рукапісаў» (ЗША).

«Беларуская кніжная традыцыя грунтуецца на Бібліі, – адзначыў Алесь Суша. – Біблія – кніга, якую перапісвалі найбольш. Таму мы збіраем яе асобнікі і знаёмім з імі наведвальнікаў».

Паводле Эла Дзвінская (Сatholic.by)

Фота Мікалая Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар