Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

«Радасць любові, якая жыве ў сем’ях, – гэта і радасць Касцёла»

У беларускім перакладзе выйшла папская адгартацыя «Amoris Laetitia» («Радасць любові»). Яе прэзентацыя адбылася 15 верасня 2016 г. ў мінскай архікатэдры. Выданне было прадстаўлена Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца удзельнікам двух апошніх Сінодаў на тэму сям’і, плёнам якіх з’яўляецца дадзеная адгартацыя.

Дакумент змяшчае вынікі працы гэтых Сінодаў, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і перадоленні цяжкасцяў.

Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Адгартацыя выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар