Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Падручнік с. Нунэ Цітаян MSF адзначаны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі-2016»

Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», аўтарам якога з’яўляецца сястра Нунэ Цітаян MSF з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, адзначаны ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016».

Тэмы падручніка скіраваны на вывучэнне Новага Запавету і ахопліваюць яго найважнейшыя сюжэты ад звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі да мукі і ўваскрасення Езуса Хрыста, заснавання Касцёла і жыцця першых хрысціянскіх супольнасцяў.

Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», у якім кніга пабачыла свет, атрымала дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Падручнік новага стагоддзя».

12 лютага 2016 г., падчас XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, узнагароду выдавецтву ўручыў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна.

Конкурс «Мастацтва кнігі» традыцыйна вызначае лепшыя кнігі за мінулы год.

Варта адзначыць, што кнігі с. Нунэ Цітаян MSF, выпушчаныя ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», не ўпершыню атрымліваюць прызнанне арганізатараў кніжнага форуму.

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар