Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Каталіцкае выдавецтва «Pro Christo» — экспанент XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» прымае ўдзел у XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая з 10 па 14 лютага 2016 г. праходзіла ў павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

Вялікі плакат на стэндзе выдавецтва з выяваю абраза Езуса Міласэрнага нагадвае наведвальнікам, што 2016 год у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Году Міласэрнасці. Таму галоўны акцэнт — кнігі і малітоўнікі, прысвечаныя Божай міласэрнасці. «Дзённік» святой сястры Фаўстыны Кавальскай у перакладзе на беларускую мову пісьменніцы Крыстыны Лялько — у цэнтры ўвагі наведвальнікаў.

Сярод новых выданняў — кніга кс. Яна Твардоўскага «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» (пераклад на беларускую мову Ганны Шаўчэнка), выдадзеная да 100-гадовага юбілея Твардоўскага.

Увагу наведвальнікаў прыцягвае таксама каляровы дапаможнік катэхетычных заняткаў для 6 класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца» (аўтар с. Нунэ Цітаян MSF). Падручнік прысвечаны вывучэнню Новага Запавету, багата ілюстраваны творамі сусветна вядомых мастакоў, фотаздымкамі з жыцця Касцёла.

На стэндзе выдавецтва можна пабачыць і іншую кніжную прадукцыю, якая карыстаецца ў чытачоў найбольшай зацікаўленасцю. Кніга «Диалог как путь духовности в супружестве и не только», прысвечаная адносінам у сужэнстве і сям’і, прынцыпам дыялогу на аснове вучэння Хрыста, будзе карыснай усім, хто хоча пачуць і быць пачутым.

Выйшла таксама чарговая кніга з серыі рэкалекцыйных разважанняў а. Юзафа Аўгустына SJ «Дай мне пить» (папярэднія кнігі «Исцеление от чувства обиды» і «Адам, где ты?»). Гэтая кніга, як і папярэднія, адрасуецца ўсім тым, хто хоча заглыбіцца ў ігнацыянскую духоўнасць, дапаможа лепш пазнаць свой унутраны духоўны стан…

Ганаровым госцем сёлетняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу стала Арменія, якая прывезла ў Беларусь і свой галоўны экспанат — самую старую Біблію Арменіі, надрукаваную ў 1666 годзе.

Усяго ў ліку ўдзельнікаў выстаўкі — кнігавыдаўцы з 29 краін свету, у ліку якіх Венесуэла, Германія, Вялікабрытанія, Ізраіль, Карэя, Кітай, Польшча, ЗША, Фінляндыя, Украіна, Расія, Швейцарыя, Швецыя і інш.

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар