Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У мінскай архікатэдры памаліліся за супрацоўнікаў сродкаў масавай камунікацыі

24 студзеня 2016 г., ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і пісьменнікаў, у мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў сродкаў масавай камунікацыі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У гаміліі падчас Эўхарыстыі Мітрапаліт з жалем канстатаваў, што ў сённяшнім свеце «чалавецтва не прымае да канца візіі Хрыста і не жадае жыць паводле Яго закону», «свабода выбару вядзе да таго, што чалавек лічыць, што ён мае права чыніць усё, што хоча, а рэлігія і маральныя нормы павінны ўспрымацца толькі як прыватная справа чалавека».

Іерарх дадаў: «Калі сродкі масавай камунікацыі з жахам распавядаюць пра жудасныя трагедыі, то ці яны шукаюць іх прычыны ў амаральным жыцці? Ніколі. Вінаваты той ці іншы чалавек, ці цэлая сістэма, але ніколі не ўспамінаецца пра адсутнасць маральных норм у жыцці паасобнага чалавека ці цэлых грамадстваў».

Арцыпастыр падкрэсліў, што насуперак гэтаму «Святое Пісанне і вучэнне Касцёла вучаць нас праўдзе, якая не змяняецца і паводле якой мы павінны жыць». Для абвяшчэння ж гэтага вучэння, адзначыў Мітрапаліт, «не дастаткова абвяшчаць Божае слова толькі з амбоны»: «медыя павінны стаць новай амбонай для сучаснага чалавека, асабліва для моладзі, якая выхавана на іх і без іх не ўяўляе сабе свайго жыцця».

Таксама Мітрапаліт заўважыў, што ў гэты Юбілейны Год Божай Міласэрнасці, калі «неабходна глыбей асэнсаваць праўду аб бязмежнай Божай міласэрнасці, самім яе спазнаць і быць яе носьбітамі ў эгаістычным і самадастаковым свеце», роля каталіцкіх медыя асабліва вялікая і «яны маюць магчымасць дайсці туды, куды не дойдзе святар».

«Сёння ад усяго сэрца дзякую нашым медыя, якія ўжо каля 25 гадоў нясуць Божую праўду людзям. Гэта найперш выдавецтва “Pro Christo”, а таксама папулярны і добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі каталіцкі сайт catholic.by. Менавіта на іх плячы ўскладзена заданне быць найбольшай каталіцкай амбонай нашай краіны. Іх заданнем таксама з’яўляецца прадстаўленне праўдзівай інфармацыі аб жыцці Касцёла ў нашай краіне і ў свеце», — сказаў арцыпастыр.

Напрыканцы арцыбіскуп заклікаў усіх удзельнікаў святой Імшы даверыць Богу каталіцкія медыя, а таксама свецкія, якія могуць шмат у чым дапамагчы ў распаўсюджванні хрысціянскіх каштоўнасцяў і ідэі Божай міласэрнасці, каб яны адказвалі на ўзнікаючыя пытанні і выклікі часу, а Касцёл праз іх выйшаў на перыферыі жыцця грамадства і абвяшчаў бязмежную Божую міласэрнасць.

Паводле catholic.by

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар